Сказочник Владимир Одоевский и его бедные просители



alt

Яны патлумачылі, што дабрачынныя арганізацыі і валанцёры рэдка могуць "весці" хворае дзіця ад збору дапамогі на каштоўныя аперацыі за мяжой да заканчэння рэабілітацыі і поўнага выздараўлення дзіця на радзіме. Аднак зазвычай сваякі такіх дзетак пасля зносінаў з дабрачынцамі самі ўмеюць арганізаваць акцыі ў падтрымку сваіх дзетак і нярэдка становяцца грамадскімі актывістамі. Паводле назіранняў прадстаўнічак фонду "Шанс", шукаюць дапамогі на лекаванне сваіх дзетак не ўсе бацькі. Спробы знайсці любую магчымасць, нават самую неверагодную на першы погляд дзеля таго, каб уласная кравіначка жыла лепей, — паказчык надзвычайнай бацькоўскай любові.

Яшчэ адна адметнасць беларускай дабрачыннасці па словах Наталлі Маханько і Таццяны Жахоўскай у тым, што нягледзячы на істотнае пагаршэнне фінансавага становішча беларусаў, мы сталі ахвяраваць нават больш, чым да крызісу. Немалую ролю ў гэтым адыгрывае шырокі распаўсюд інфармацыі пра неабходнасць дапамогі, у чым істотна дапамагае інтэрнэт. У нядаўняй гісторыі працы фонду — перапост закліку аб дапамозе на адным з не самых папулярных рэгіянальных форумаў, пасля якога на рахунак арганізацыі паступіла адразу 21 тысяча еўра. І гэтыя грошы дапамаглі выратаваць яшчэ адное дзіцячае жыццё.

Таксама ў межах праграмы "TUT-Бава" каардынатар дабрачыннага праекта TUT.BY help.blog.tut.by Ганна Грыгаран звярнулася да прадстаўнікоў адміністрацый дзіцячых дамоў з заклікам не баяцца гаварыць пра наяўныя праблемы. Яна адзначыла, што сярод інтэрнэт-карыстальнікаў багата ахвотных бескарысна дапамагчы дзеткам, якія засталіся без бацькоў. Заклік звязаны з шэрагам зваротаў у рэдакцыю партала TUT.BY ад адміністрацый дзіцячых дамоў, пра дапамогу якім была публікаваная інфармацыя. Усё часцей нас просяць не пісаць пра тое, што дзесьці камусьці патрэбная дапамога. Ганну падтрымалі і госці ў студыі, якія дадалі, што ў дабрачыннасці мэта — дапамагчы дзеткам, якія маюць у тым патрэбу. І для іх непрынцыпова, адкуль тая дапамога прыйдзе.

Удзел у праграме "TUT-Бава" таксама ўзяў валанцёр, арганізатар і каардынатаркай шэрагу акцыяў па зборы дапамогі для жодзінскага і кобрынскага дзіцячых дамоў Ігар Крэбс. Ягоная любоў да ўсіх дзетак пачалася з нараджэння ўласнага сына. І з таго часу ён разам з сябрамі два разы на год арганізуе акцыі па зборы падарункаў для гадаванцаў двух дзіцячых дамоў. Ігар звярнуў увагу на тое, што дапамога дзіцячым дамам не можа адбывацца па прынцыпе "аддам тое, што мне ўжо непатрэбна". Каб быць эфектыўным валанцёрам і займець добрыя стасункі з дзеткамі і адміністрацыямі ўстановаў, якія іх выхоўваюць, трэба дакладна ведаць, што і калі патрэбна.

Глядзець праграму на TUT.BY